Лукашэнка — пра хакеістаў: "Будуць банкрутамі... Прайгралі — пяцьсот долараў"
Аляксандр Лукашэнка абураны тым, як правальна выступае ў чэмпіянаце КХЛ мінскае хакейнае "Дынама". Як вядома, беларуская каманда заняла перадапошняе месца ў лізе. На спартыўныя тэмы кіраўнік дзяржавы выказаўся ў пятніцу падчас сустрэчы ў Вайсковай акадэміі з выкладчыкамі і курсантамі.
"Мы мільёны долараў растрацілі, і дзе яны зараз? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — "Беларуськалій" спыніў іх фінансаваць і правільна зрабіў — будуць банкрутамі. За што плаціць? Выйгралі — усё разлічваем, аддаём. Прайгралі — пяцьсот долараў".