Лукашэнка прапанаваў Пуціну стварыць эмісійны цэнтр у Смаленску
Падчас прэс-канферэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра агульную валюту з Расіяй: "Вядома, гэта будзе рубель! У нас рубель, і ў вас рубель! Навошта нам прыдумваць талер?.. Але гэта будзе не расійскі і не беларускі рубель!"
Па словах Лукашэнкі, ён прапанаваў Уладзіміру Пуціну эмісійны цэнтр для адзінай валюты зрабіць не ў Мінску ці Маскве, а ў Смаленску. Другім варыянтам для эмісійнага цэнтра беларускі кіраўнік назваў Санкт-Пецярбург.