Лукашэнка: прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў пачатку будучага года
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі больш мэтазгодна правесці ў пачатку 2011 года. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Reuters". БЕЛТА прыводзіць выказванне Лукашэнкі на гэты конт: "Канкрэтную дату выбараў я вам назваць не магу — мы аб гэтым проста не думалі. Але я схіляюся да таго, што гэтыя выбары павінны прайсці ў пачатку будучага года".