Лукашэнка прымаў ваенны парад без малодшага сына

Лукашэнка прымаў ваенны парад без малодшага сына

Урачысты парад і масавы нумар “Са святам, любая Айчына” з нагоды Дня Незалежнасці доўжыліся каля гадзіны. Мерапрыемства праходзіла ў сталіцы каля стэлы “Мінск — горад-герой”. Як нагадвае БелаПАН, першапачаткова планавалася, што парад пачнецца ў 11.00, але ў сувязі са спёкай яго вырашылі перанесці на 10.00.

У парадзе прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек — курсанты навучальных установаў сілавога профілю, а таксама прадстаўнікі розных родаў войскаў, МНС, спецназу і іншых падраздзяленняў. Таксама да ўрачыстасцяў далучыліся расійскія ваенныя — вайскоўцы 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі Узброеных сіл Расіі і бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі Су-34 і Су-30.

Прымаў парад Аляксандр Лукашэнка ў форме вярхоўнага галоўнакамандуючага разам з іншымі военачальнікамі і чальцамі ўраду. Пры гэтым на трыбуне побач з кіраўніком краіны не было яго малодшага сына Мікалая, які звычайна ўдзельнічае ў падобных мерапрыемствах.

9 траўня мінулага года на дзень перамогі Мікалай Лукашэнка быў на парадзе ў ваеннай форме з пагонамі, як у яго бацькі, вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі