Лукашэнка прызначыў гендырэктара "Белшыны"

Лукашэнка прызначыў гендырэктара "Белшыны"

23 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі быў "кадравы чацвер": кіраўнік дзяржавы ўзгадніў некалькі прызначэнняў. 

У прыватнасці, як паведамляе БЕЛТА, ён узгадніў прызначэнне Міхаіла Касько на пасаду старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам". Да гэтага Касько быў намеснікам старшыні канцэрна.

Андрэй Бунакоў стаў гендырэктарам ААТ "Белшына". Дагэтуль ён займаў пасаду намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім".

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Ім стаў Віталь Нявера, які працаваў у аблвыканкаме старшынёй камітэта дзяржаўнай маёмасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі