Лукашэнка прызначыў новага начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення

Уладзімір Купрыянюк / vayar.mil.by

Уладзімір Купрыянюк / vayar.mil.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення, намесніка начальніка Генштабу Узброеных сіл Беларусі. Ім стаў фігурант санкцыйных спісаў генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк. Ён — ураджэнец Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Дагэтуль Купрыянюк быў начальнікам штабу, першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. Замест яго прызначаны палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў.

Папярэднім начальнікам галоўнага разведвальнага ўпраўлення (з ліпеня 2020-га) быў генерал-маёр Руслан Касыгін, ураджэнец Ялты (Крым). Ён звольнены ў запас "па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення". Ураджэнцаў Украіны ў камандаванні арміі РБ становіцца ўсё менш.

Новым начальнікам Мінскай сувораўскай ваеннай вучэльні прызначаны палкоўнік Дзмітрый Кучук, былы камандзір 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння (Мар'іна Горка). Папярэдні начальнік, генерал-маёр Андрэй Гарбаценка, стаў кіраўніком галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных сіл РБ. Ён працаваў у вучэльні з траўня 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі