Украінцы сцвярджаюць, што вагнераўцы з'явіліся каля мяжы ў Гомельскай вобласці

Вагнеравец у беларускім лесе / t.me/modmilby/
Вагнеравец у беларускім лесе / t.me/modmilby/

Украінскі "Цэнтр нацыянальнага супраціву" сцвярджае, што вагнераўцы з'явіліся каля мяжы з Украінай у Гомельскай вобласці. У Нараўлянскім раёне нібыта адбылася сутычка паміж імі і беларускімі памежнікамі. У раёне Нароўлі пачалося абсталяванне памяшканняў для размяшчэння вагнераўцаў. 19 ліпеня яны праводзілі "разведку мясцовасці" на поўдні раёна — каля вёскі Дзятлік у Кіраўскім сельсавеце. Гэта недалёка ад мяжы з Украінай, таму не дзіўна, што вагнераўцаў заўважылі беларускія памежнікі. У выніку апошнім далі каманду не перашкаджаць наймітам.

На працягу некалькіх дзён вагнераўцы прыбывалі з Расіі ў Беларусь. Іх аўтакалоны спыняліся ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Там з наймітамі днямі сустрэліся іх кіраўнікі — Яўген Прыгожын і Дзмітрый Уткін ("Вагнер"). 20 ліпеня Мінабароны Беларусі паведаміла пра сумесныя трэніроўкі беларускіх вайскоўцаў і вагнераўцаў на палігоне пад Брэстам. Відавочна, што групы наймітаў размяркоўваюцца па розных раёнах Беларусі. Усе яны маюць розныя задачы. Не выключана, што ў РБ прыедуць былыя зняволеныя, завербаваныя ў ПВК "Вагнер" (арганізацыя, якую на Захадзе прызнаюць тэрарыстычнай). Праўда, у канцы чэрвеня Аляксандр Лукашэнка гэта адмаўляў.

У Беларусь можа прыехаць да 10 тысяч вагнераўцаў. Цяпер іх больш за 2 тысячы. Частку наймітаў адпусцілі ў адпачынкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі