Перад тысячамі вагнераўцаў у Беларусі выступілі Прыгожын і Уткін

Вагнераўцы рыхтуюцца ехаць у Афрыку / Telegram
Вагнераўцы рыхтуюцца ехаць у Афрыку / Telegram

Яўген Прыгожын выступіў перад тысячамі вагнераўцаў, якія прыехалі ў Беларусь з Расіі. Відэа гэтай сустрэчы з'явілася ў інтэрнэце. Мяркуецца, што яна адбылася ў намётавым лагеры пад Асіповічамі ў Магілёўскай вобласці.

"Цяпер тое, што адбываецца на фронце, гэта ганьба, у якой нам не трэба ўдзельнічаць, — гаварыў Прыгожын. — І дачакацца таго моманту, калі мы зможам праявіць сябе па поўнай праграме. Таму прынятае рашэнне, што мы будзем знаходзіцца тут, у Беларусі, нейкі час. За гэты час мы зробім, і я ў гэтым упэўнены, беларускую армію, другой арміяй у свеце".

Яўген Прыгожын дапускае, што пры неабходнасці, вагнераўцы могуць дапамагчы ў абароне РБ. Ён сказаў, каб байцы ПВК "Вагнер" не крыўдзілі беларусаў і беларусак, бо яны нібыта прыхільна іх сустрэлі.

"Далей рыхтуемся, павышаем свой узровень — і ў новы шлях, у Афрыку!", — заявіў Прыгожын. Ён адзначыў, што ў будучыні яны яшчэ могуць вярнуцца на фронт ва Украіну.

Перад вагнераўцамі выступіў і Дзмітрый Уткін ("Вагнер"). Было аб'яўлена, што "старэйшы па накірунку Беларусі" — нехта Сяргей ("Піянер").

Мяркуецца, што ў Беларусь прыехала не менш за дзве тысячы вагнераўцаў. Іх аўтакалоны рухаліся з расійскага Молькіна ў беларускую Цэль пад Асіповічамі. Там ужо паўтысячы адзінак аўтатэхнікі.

Перад тысячамі вагнераўцаў у Беларусі выступілі Прыгожын і Уткін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі