"Гаюн": у Беларусі знаходзіцца ўжо 2 тыс. вагнераўцаў

Пятая калона вагнераўцаў у Беларусі / "Беларускі Гаюн"
Пятая калона вагнераўцаў у Беларусі / "Беларускі Гаюн"

Як мінімум 2 тыс. наймітаў ПВК “Вагнер” ужо знаходзяцца ў Беларусі, піша маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.

Па іх дадзеных, калоны наймітаў пачалі з’яўляцца ў Беларусі з 11 ліпеня. Вагнераўцы прыязджалі ў Беларусь і раней, але тады гаворка ішла не пра арганізаваныя калоны, а пра асобных наймітаў. Іх колькасць тады не перавышала 200 чалавек.

Да гэтага моманту, па дадзеных “Гаюна”, у краіну заехала ўжо як мінімум 5 калон вагнераўцаў, то бок, каля 400 машын.

Толькі чёння, 18 ліпеня, група зафіксавала прыбыццё двух калон. У складзе калоны не менш за 90 адзінак тэхнікі, у тым ліку “буханкі”, пікапы, пасажырскія аўтобусы, фуры, легкавыя аўтамабілі, бензавозы і “Уралы” з прычэпамі. Машыны ў калоне перасоўваюцца на нумарах “ЛНР”, “ДНР”, РФ ці ўвогуле без нумароў. Яны рухаюцца ад мяжы з Расіяй у напрамку Асіповічаў.

Раней у міністэрстве абароны Літвы казалі, што, па іх дадзеных, вагнераўцы прыязджаюць у Беларусь без зброі. У пагранслужбе Украіны ў гэтым перакідзе наймітаў на Беларусь не бачаць пагрозы, але папярэджваюць, што вагнераўцаў могуць выкарыстаць для дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы — як з Украінай, так і з краінам ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі