Украінская разведка назвала прыблізную колькасць вагнераўцаў у Беларусі

Вагнераўцаў у Беларусі становіцца ўсё больш / Ілюстрацыйнае фота Telegram
Вагнераўцаў у Беларусі становіцца ўсё больш / Ілюстрацыйнае фота Telegram

Украінская разведка назвала прыблізную колькасць вагнераўцаў у Беларусі. На 17 ліпеня ў нашу краіну прыехала з Расіі не менш за паўтысячы наймітаў (ад 500 да 700 чалавек). Пра гэта заявіў спікер Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў. Паводле яго слоў, частка вагнераўцаў будзе трэніраваць беларускіх вайскоўцаў, а таксама расійскіх мабілізаваных. Іншых жа могуць задзейнічаць для таго, каб "нерваваць" Польшчу і іншыя краіны ЕС і NATO. Украіна ж пакуль для сябе пагрозы не бачыць — і колькасць наймітаў невялікая, і ў РБ яны прыбываюць без зброі.

"Але гэта значная колькасць людзей з баявым вопытам, — кажа прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны. — Мы маніторым сітуацыю і гэта не мяняе сітуацыю бяспекі".

У Беларусь працягваюць прыбываць аўтакалоны вагнераўцаў. Іх збіраюць у намётавым лагеры пад Асіповічамі. 

Украінская разведка назвала прыблізную колькасць вагнераўцаў у Беларусі
Аўтатранспарт прыбывае ў лагер пад Асіповічамі / nytimes.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі