У Беларусі заўважылі чарговую аўтакалону вагнераўцаў

Калона вагнераўцаў у РФ перад уездам у Беларусь / Telegram
Калона вагнераўцаў у РФ перад уездам у Беларусь / Telegram

У Беларусі заўважылі чарговую аўтакалону вагнераўцаў. Яна рухаецца па трасе М5 з боку Бабруйска ў Асіповіцкі раён, дзе знаходзіцца вядомы намётавы лагер "для тэрабароны". Як піша @Hajun_BY, у складзе калоны не менш за два дзясяткі аўтамабіляў розных мадыфікацый. Ёсць легкавікі, грузавікі, аўтобусы, будаўнічая тэхніка. На іх усталяваныя расійскія сцягі і сімволіка ПВК "Вагнер".

Мяркуецца, што з 11 ліпеня ў Беларусь заехала як мінімум трэцяя аўтакалона вагнераўцаў. Усе яны першапачаткова рухаюцца на Асіповічы. Там вагнераўцы днямі трэніравалі падраздзяленні мясцовай тэрабароны.

Мінабароны РБ у пятніцу заявіла, што з кіраўніцтвам вагнераўцаў выпрацавала "дарожную карту на бліжэйшую перспектыву". У ёй ідзе гаворка пра падрыхтоўку беларускіх вайскоўцаў і "перадачу вопыту паміж падраздзяленнямі розных родаў войскаў".

Ва Украіне не выключаюць, што вагнераўцаў у Беларусі могуць скарыстаць для правакацый. І сапраўды, у Маскве ўжо гучаць заявы, што найміты патрэбныя ў Беларусі, каб "у выпадку чаго" хутка захапіць... Сувалкскі калідор. 

У Беларусі заўважылі чарговую аўтакалону вагнераўцаў
t.me/Hajun_BY/
У Беларусі заўважылі чарговую аўтакалону вагнераўцаў
Грузавікі на палігоне пад Асіповічамі, 16 ліпеня 2023-га / Maxar

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі