Вагнераўцы цяпер трэніруюцца на палігоне "Брэсцкі"

Разам з вагнераўцамі "вучэбна-баявыя задачы" адпрацоўваюць беларускія падраздзяленні ССА / @modmilby
Разам з вагнераўцамі "вучэбна-баявыя задачы" адпрацоўваюць беларускія падраздзяленні ССА / @modmilby

Мінабароны Беларусі паведамляе пра чарговую "трэніроўку" беларускіх вайскоўцаў разам з "інструктарамі" з ПВК "Вагнер". З сённяшняга дня і на працягу тыдня яны будуць "адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы" на палігоне "Брэсцкі". З беларускага боку ў занятках удзельнічаюць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый.

Палігон "Брэсцкі" знаходзіцца за некалькі кіламетраў на поўдзень ад Брэста. У 4 км ад яго праходзіць мяжа з Польшчай, а да мяжы з Украінай каля 100 км.

Напярэдадні, нагадаем, стала вядома пра выступ перад вагнераўцамі ў Беларусі Яўгена Прыгожына. Мяркуецца, што гэты выступ адбыўся ў намётавым лагеры пад Асіповічамі ў Магілёўскай вобласці. Прыгожын сказаў, што ПВК будзе знаходзіцца "у Беларусі нейкі час" і паабяцаў зрабіць за гэты час "беларускае войска другім войскам у свеце".

Вагнеровцы теперь тренируются на полигоне "Брестский"
Вагнеровцы теперь тренируются на полигоне "Брестский"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі