Лукашэнка — Пуціну: Беларусь будзе арыентавацца не толькі на Захад (відэа)

8 ліпеня ва Уфе пачаліся саміты Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС. Беларусь не ўваходзіць у гэтыя міжнародныя структуры, але Аляксандр Лукашэнка прысутнічае ў расійскім горадзе. На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным ён абмяркоўваў двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўнік Беларусі пажартаваў пра геапалітычную арыентацыю нашай краіны, на што прэзідэнт Расіі таксама адказаў жартам.

Лукашэнка: "Цяпер ужо Сяргей Віктаравіч [Лаўроў, кіраўнік МЗС Расіі] не будзе нас папракаць, што мы арыентаваны ў адзін толькі бок — на Захад. Я жартую, вядома. Мы будзем свае інтарэсы адстойваць і прадстаўляць агульныя інтарэсы ў арганізацыях. Я дзякую Вам". Пуцін: "Не толькі на захад Расійскай Федэрацыі, але і на іншыя рэгіёны". Лукашэнка дадаў: "Гэта дакладна — і Заўралле".

Як стала вядома, Беларусь атрымае ў ШАС статус назіральніка.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі