Лукашэнка расказаў пра перамовы па "закрытых каналах" пра палітвязняў

Аляксандр Лукашэнка ў Астравецкім раёне

Аляксандр Лукашэнка ў Астравецкім раёне / president.gov.by

Падчас паездкі ў Астравецкі раён 3 лістапада Лукашэнка намякнуў, што гатовы да гандлю палітвязнямі, але "для гэтага павінны быць пэўныя ўмовы".

Ён згадаў нядаўнія парламенцкія выбары ў Польшчы і паведаміў, што не чакае пасля іх змены польскай палітыкі адносна беларускага рэжыму. Але, нібыта, перамовы з Польшчай па закрытых каналах усё ж адбываюцца.

"Па закрытых каналах мы з імі размаўляем, яны выстаўляюць мне нейкія ўмовы: "Ты там гэтага адпусці, гэтага адпусці". Ён закон парушыў, як я яго адпушчу. Для гэтага павінны быць пэўныя ўмовы", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён не паведаміў, пра якіх палітвязняў ідзе гаворка. Аднак раней польскія палітыкі і чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах можа наступіць толькі пры вызваленні актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі