Лукашэнка расказаў пра прапанову зняць з яго "71 паўнамоцтва"

Лукашэнка расказаў пра прапанову зняць з яго "71 паўнамоцтва"

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра прапанову зняць з яго "71 паўнамоцтва" і перанесці іх "на ўсе органы ўлады". У панядзелак ён заслухаў даклад аб развіцці нацыянальнай падатковай сістэмы, прысутнічалі першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў і міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Лукашэнка гаварыў, што атрымаў запіску з прапановамі аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў. Ён лічыць, што "ў асноўным гэта правільна: урад і іншыя органы ўлады... дагружаць".

На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі было заяўлена пра неабходнасць удасканалення падатковай сістэмы, якая ў выніку мусіць быць "простай і зразумелай для ўсіх грамадзян".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі