Лукашэнка распавёў, чаму адправіў у адстаўку былога кіраўніка Следчага камітэта

Лукашэнка распавёў, чаму адправіў у адстаўку былога кіраўніка Следчага камітэта

Аляксандр Лукашэнка распавёў, чаму адправіў у адстаўку былога кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева. Кіраўнік дзяржавы ў чацвер прысутнічаў на калегіі Следчага камітэта ды зрабіў шэраг заяваў. Ён адзначыў, што нядаўна давялося пайсці на прызначэнне новага старшыні Следчага камітэта — Івана Наскевіча.

"Чаму я пайшоў на адхіленне ад пасады былога старшыні і прызначэнне новага? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Была дапушчаная, відаць, памылка пры прызначэнні ці страчаны кантроль за дзейнасцю самога старшыні".

Як паведамляла Еўрарадыё, 51-гадовы Валянцін Шаеў быў адпраўлены ў адстаўку ў пачатку лістапада 2015 года. Ва ўказе кіраўніка дзяржавы адзначаецца, што ён звольнены ў запас "па пагадненню бакоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі