Лукашэнка: Спартсмены з'язджаюць "ад нашай бязглуздзіцы" ці ім "бабла адвалілі"

Лукашэнка: Спартсмены з'язджаюць "ад нашай бязглуздзіцы" ці ім "бабла адвалілі"

У аўторак Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную пытанням развіцця летніх відаў спорту. Ён заявіў пра неабходнасць максімальнай эфектыўнасці дзяржаўных укладанняў у галіну. Асноўныя рэсурсы (людскія і матэрыяльныя) мусяць паступаць у прыярытэтныя віды спорту. "Будзем плаціць шмат за вынік", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што беларускія спартсмены абавязаныя прадэманстраваць найлепшыя свае здольнасці на II Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у нашай краіне летам наступнага года. А пасля будзе Алімпіяда 2020 года ў Токіа. "Трэба перамагаць! Народ стаміўся чакаць вынікаў у гэтай сферы", — гаварыў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў недапушчальнасць выкарыстання спартсменамі допінгу.

Асобна разглядалася праблема ад'езду з Беларусі здольных спартсменаў, якія паспяхова выступаюць за іншыя краіны. "Папярэджваю катэгарычна: не дай бог з'едзе за мяжу хоць адзін здольны спартсмен, адразу ж пойдзе па вертыкалі праверка, чаму з'ехаў, гаварыў Лукашэнка. — Мы нікога трымаць не павінны, але вы павінны заключыць з кожным дзіцём (з бацькамі) дамову. Яны тут вырастаюць чэмпіёнамі, а едуць ці ад нашай "бязглуздіцы", ці таму, што ім там, як вы кажаце, бабла адвалілі. Так заплаці — гэта ў дамове павінна быць прапісана — заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны. За гэтыя грошы мы падрыхтуем іншых".

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў федэрацый, НАК пра адказнасць, калі гэтая задача не будзе выканана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі