Лукашэнка: Спорт — гэта самая вялікая палітыка
Беларускі спорт робіць істотны ўнёсак у прасоўванне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Па словах Лукашэнкі, поспехі ў спартыўнай сферы прыкметна спрыяюць пазнавальнасці Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва. "Сёння кажуць: спорт па-за палітыкай. Спорт — гэта самая вялікая палітыка", —перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.
Некаторыя вялікія спартсмены, выступаючы ў сродках масавай інфармацыі, крыўдзяцца, што на іх аказваецца вялікі ціск грамадскасці, зазначыў Лукашэнка. Ён заклікаў спартоўцаў адэкватна ўспрымаць гэта. "Калі вы, дасягнуўшы такой вышыні, трапляеце пад крытыку ў сродках масавай інфармацыі, ну што ж, трывайце і пераадольвайце гэты ціск. На вас ціснуць не таму, што вы дрэнныя, а таму, што вашы перамогі — гэта больш, чым палітыка", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Таксама ён дадаў, што ў свеце Беларусь асацыюецца з імем Дар'і Домрачавай. Па словах Лукашэнкі, спартоўцыы такога ўзроўню моцна "ўмантаваныя ў палітыку", "з гэтага пачынаецца ўвесь дыялог на самым высокім узроўні".
Фота: БЕЛТА