Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі АБСЕ

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі АБСЕ

У аўторак, 20 снежня, у Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі АБСЕ, якія наведваюць нашу краіну ў чатырохдзённым візітам. Гаворка ішла пра ацэнку парламенцкіх выбараў у Беларусі 2016 года і пра правядзенне ў Мінску ў 2017-м сэсіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

"Пытанне бяспекі і супрацоўніцтва як ніколі гучна павінна гучаць менавіта ва ўзаемасувязі — бяспекі не можа быць без супрацоўніцтва, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Як у нас кажуць, калі мы будзем ваўком глядзець адзін на аднаго, не будзем супрацоўнічаць і будзем, як раней, размаўляць праз плот, то ні пра якую бяспеку ў гэтым рэгіёне гаворкі быць не можа".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь — бяспечная, добрая краіна ў той час, калі "штодня напружанасць у міжнародных адносінах". Ён перакананы, што сэсія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску стане важным крокам для далейшага забеспячэння стабільнасці і бяспекі ў Еўропе.

Намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльны каардынатар місіі кароткачасовых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Кент Харстэд адзначыў падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, што Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ імкнецца працаваць у дусе супрацоўніцтва з нашай краінай, "у імя моцнай квітнеючай Беларусі". Ці размаўлялі Лукашэнка і Харстэд пра магчымыя змены ў выбарчым заканадаўстве, не вядома.

Сёння ў ЦВК адбудзецца пасяджэнне міжведамственнай экспертнай групы. Дэлегацыя АБСЕ на чале з віцэ-старшынёй Парламенцкай асамблеі Кентам Харстэдам агучыць свае рэкамендацыі па ўдасканаленню выбарчага працэсу ў Беларусі.

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі АБСЕ
Кент Харстэд. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі