Лукашэнка сёння правядзе нараду, прысвечаную беларускай навуцы
Кіраўнік дзяржавы зверне асаблівую ўвагу на пытанні развіцця навуковай сферы.
БЕЛТА нагадвае, што летась навуковыя даследаванні і распрацоўкі выконваліся ў 530 арганізацыях сіламі больш за 30 тысяч працаўнікоў. Амаль траціна з іх працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук, каля 12% — у ВНУ.
Выдаткі рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці летась склалі амаль 1,3 трыльёна рублёў (на 2013 год запланаваныя каля 2,2 трлн).