Лукашэнка ў Сочы “зверыў гадзіннікі” з Пуціным і Назарбаевым

Лукашэнка ў Сочы “зверыў гадзіннікі” з Пуціным і Назарбаевым

У сочынскай рэзідэнцыі прэзідэнта Расіі “Бачароў ручай” увечары 15 верасня адбылася нефармальная трохбаковая сустрэча Уладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Паводле інфармацыі беларускага кіраўніка, афіцыйныя лідары Расіі, Беларусі і Казахстана абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, закранулі шэраг важных міжнародных праблем.

Бакі дамовіліся працягваць практыку рэгулярных асабістых кантактаў для “зверкі гадзіннікаў” па сітуацыі ў еўразійскай інтэграцыі і на міжнароднай арэне ўвогуле.

Прэс-служба Крамля адзначае, што Назарбаеў прыбыў у Сочы для ўдзелу ў ХІІ Форуме міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расіі і Казахстана, мерапрыемствы якога запланаваныя на 16 верасня. Праграма візіту Лукашэнкі ўключае ў сябе наведванне ІІ Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі, прызначанага на 18 верасня.  

Пуцін, Лукашэнка і Назарбаеў прыбылі ў Сочы з Душанбэ, дзе ўчора прайшоў саміт АДКБ, перадае БелаПАН.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі