Лукашэнка ў віншаванні Бенедыкту XVI выказаў спадзяванне на хуткую сустрэчу
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта XVI з чацвёртымі ўгодкамі ўрачыстага пачатку пантыфіката і выказаў спадзяванне на хуткую сустрэчу. Кіраўнік Беларусі пажадаў Бенедыкту XVI здароўя і далейшых поспехаў у "выкананні адказнай апостальскай місіі, накіраванай на распаўсюджванне дабра і міласэрнасці ў свеце, шчырую дапамогу людзям Зямлі".
Як адзначаецца ў віншаванні, Лукашэнка спадзяецца, што хуткая сустрэча з Папам Рымскім будзе садзйенічаць "дынамічнаму развіццю ўсебаковых сувязяў" паміж Беларуссю і Ватыканам.
БелаПАН нагадвае, што візіт кіраўніка дзяржавы ў Італію плануецца на канец красавіка.
Паводле кіраўніка прэзідэнцкай прэс-службы Паўла Лёгкага, у цяперашні час "прапрацоўваецца магчымасць сустрэчы" Лукашэнкі з Папам Рымскім. Раней агенцтва Reuters паведамляла, што сустрэча папярэдне запланаваная на 27 красавіка.