Лукашэнка выслухаў даклад старэйшага сына
Лукашэнка дакладвае Лукашэнку / Еўрарадыё
31 жніўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваім старэйшым сынам Віктарам, які займае пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. На сустрэчы падвяліся вынікі выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важнасці падбору і выяўлення перспектыўных спартсменаў, пачынаючы з ранняга ўзросту.
"Калі планамерна і прадметна гэтым не займацца, то пасля не прыйдзецца разлічваць на высокія дасягненні", — сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, што гэтыя Алімпійскія гульні ў Токіа аказаліся найгоршымі для нашай краіны за ўсю гісторыю выступленняў Беларусі на Алімпіядах. Акрамя гэтага, беларуская зборная на чале з чыноўнікамі апынулася ўблытаная ў сусветны скандал з бягунняй Крысцінай Ціманоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.