Лукашэнка: замарозка цэн абвяшчалася толькі да 20 кастрычніка

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не патрабаваў татальнай замарозкі цэн у Беларусі. Заява прагучала на нарадзе 20 катрычніка.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, гаворка ішла пра неабходнасць кантролю за цэнаўтварэннем.

"Што датычыць замарозкі цэн, гаворка ішла да 20 кастрычніка або да таго часу, пакуль не набудзе пастанова ўрада. Яшчэ раз паўтараю: ніякай гаворкі пра татальную, назаўжды замарозку цэн не ішло. Калі хтосьці гэта не пачуў", — заявіў Лукашэнка.

6 кастрычніка ён забараніў павышаць цэны ў Беларусі на ўсе тавары. Два тыдні па крамах хадзілі праверкі. Сілавікі пачалі некалькі дзясяткаў крымінальных справаў па фактах павышэння цэн.

19 кастрычніка была прынятая пастанова ўрада, якая прызначыла новую сістэму рэгулявання цэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі