Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам

Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам "у любы зручны для яго час". Адбылося гэта падчас учорашніх перамоваў у Маскве. Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта Расіі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Лукашэнка 14-15 снежня знаходзіўся ў Маскве з двухдзённым афіцыйным візітам. Па выніках прамоваў з Пуціным ён заявіў, што не засталося пытанняў, па якіх бакі не змаглі дамовіцца. Насуперак чаканням, было заяўлена, што тэма праекту стварэння расійскай ваеннай базы ў Беларусі не абмяркоўвалася.

Ці здолее Лукашэнка дамовіцца з Пуціным пра чарговы крэдыт

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі