Лукашэнка зарабляе больш за Парашэнку
Напярэдадні выбараў кандыдаты ў прэзідэнты апублікавалі інфармацыю пра свой афіцыйны заробак. Стала вядома, колькі атрымліваў Аляксандр Лукашэнка ў 2014 годзе. Яго заробак склаў амаль 552 млн за год ці 46 млн у месяц. Еўрарадыё пералічыла зарплаты кіраўнікоў суседніх краінаў, перавяло іх у нашы рублі і стварыла рэйтынг.
Больш за ўсіх сярод нашых суседзяў атрымлівае кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін. Яго гадавая зарплата складае болей за 2,38 млрд беларускіх рублёў за год. Штомесяц атрымліваецца 170 млн.
На другім месцы знаходзіцца прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Пасля выплаты ўсіх падаткаў яе гадавы заробак складае 864 мільёнаў рублёў, ці 72 млн штомесяц.
Зарплата прэзідэнта Польшчы ў 2014 годзе складала крыху болей за 65 млн рублёў штомесяц. У год атрымліваецца 781 млн.
Чацвёртае месца ў нашым рэйтынгу займае Аляксандр Лукашэнка. Згодна з дэкларацыяй, яго заробак — амаль 46 млн у месяц.
Менш за кіраўніка Беларусі атрымлівае прэм’ер-міністр Латвіі Лаймдата Страўюма — 27 млн штомесяц, а таксама прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка — 7,6 млн штомесяц.
Фота: Reuters.