Лукашэнка завяршыў візіт у Кітай і ляціць у Мінск

Лукашэнка завяршыў візіт у Кітай і ляціць у Мінск

Завяршыўся дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Як перадае БЕЛТА, самалёт кіраўніка краіны вылецеў з Пекіна ў Мінск.

За тры дні візіту Лукашэнка сустрэўся і правёў афіцыйныя перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Кіраўнікі краін пацвердзілі пераход беларуска-кітайскіх адносінаў на новы, асаблівы ўзровень дыялогу, а таксама падпісалі сумесную дэкларацыю аб усталявання адносінаў давяральнага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі таксама падпісаныя каля трох дзясяткаў дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Таксама Лукашэнка правёў перамовы з шэрагам высокіх дзяржаўных чыноўнікаў Кітая.

У апошні дзень свайго візіту Аляксаднр Лукашэнка наведаў Пекінскі ўніверсітэт, дзе правёў сустрэчу са студэнтамі і кіраўніцтвам ВНУ. Перад адлётам беларускі кіраўнік усклаў вянок да Помніка народным героям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі