Лукашэнку адправілі дапрацаваны варыянт “дэкрэта аб дармаедстве”

Лукашэнку адправілі дапрацаваны варыянт “дэкрэта аб дармаедстве”

Урад адправіў Аляксандру Лукашэнку дапрацаваны варыянт “дэкрэта аб дармаедстве” (дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”). Цяпер кіраўнік дзяржавы яго будзе разглядаць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

Раней паведамлялася, што дэкрэт будзе ў абсалютна новай рэдакцыі і зменіць назву. Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў гаварыў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, што дакумент будзе называцца “Па садзейнічанні занятасці”. Ці сапраўды была зменена назва дэкрэта, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі