Лукашэнку ў 2010-м перадалі дакументы WikiLeaks, з-за чаго пацярпела апазіцыя

Лукашэнку ў 2010-м перадалі дакументы WikiLeaks, з-за чаго пацярпела апазіцыя

Аляксандру Лукашэнку ў 2010 годзе перадалі дакументы WikiLeaks, з-за чаго пацярпелі дзеячы беларускай апазіцы. Пра гэта піша амерыканскае выданне The New Yorker.

Гаворка ідзе пра “сумнеўныя сувязі” галоўнага рэдактара WikiLeaks Джуліяна Асанджа. У 2010 годзе да яго прыязджаў Ізраэль Шамір, “скандальны расіянін з экстрэмісцкімі поглядамі”, якога падазравалі ў сувязях з расійскай разведкай. І Асандж падзяліўся з ім дакументамі. Гэта былі “больш за 90 тысяч неадрэдагаваных дыпламатычных тэлеграм ЗША, якія датычаць Расіі, былых краін Савецкага Саюза і Ізраіля”. Частку дакументаў Шамір перадаў у Мінск і яны трапілі Аляксандру Лукашэнку. Выданне адзначае, што з-за гэтага ў далейшым з’явіліся падставы для арыштаў апазіцыянераў. Сам Ізраэль Шамір перадачу дакументаў Лукашэнку абвяргае. Вядома, што ён перадаваў згаданыя паперы ў СМІ.

The New Yorker цытуе словы неназванага беларускага актывіста, якія той сказаў у каментары сайту Tablet: “Я сапраўды ненавіджу WikiLeaks. Як яны могуць гэта рабіць? КДБ гаворыць людзям: “Ваша імя ў амерыканскіх тэлеграмах, вы — здраднік, амерыканскі агент, і да вас будуць адносіцца як да ворага”.

На супрацоўнікаў WikiLeaks пачалі “у паніцы” выходзіць беларускія апазіцыянеры, якія цікавіліся ўцечкай інфармацыі. Тыя былі ўстрывожаныя сітуацыяй і нават хацелі правесці расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі