Лясгас аднавіў паламаныя крыжы ў Курапатах

Лясгас аднавіў паламаныя крыжы ў Курапатах

5 лістапада супрацоўнікі Бараўлянскага спецлясгасу аднавілі два крыжы ў Курапатах, паламаныя падчас ранейшых работ. Пра гэта перадае Радыё "Свабода" са словаў кіраўніка грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу "Курапаты" Алеся Чахольскага.

Актывіст кажа, што застаецца яшчэ адзін істотны недахоп, які выявіўся падчас будаўніцтва пешаходнай дарожкі ў Курапатах: не прадумана, як будзе адводзіцца вада з пляцоўкі паміж гэтай дарожкай і кальцавой. Па словах Чахольскага, цяпер гэтай праблемай займаюцца праектавальнікі. 

Тым часам на ўзвышшы, вядомым пад назвай "Галгофа", аднавіліся работы па будаўніцтве падмурку пад мемарыяльны знак. Усталяваць яго там збіраюцца ўлады. Раней у выкапаны катлаван паклалі бетонныя блокі, цяпер іх умацавалі вадкім бетонам. Дату ўстаноўкі і адкрыцця афіцыйнага помніка, якім займаецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, пакуль не называюць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі