Лясгасы сёлета прапануюць беларусам ялінкі ў кадушках

Лясгасы сёлета прапануюць беларусам ялінкі ў кадушках

Сёлета перад Новым годам лясгасы прапануюць жыхарам Беларусі новы від паслуг — ялінкі ў кадушках. Пра гэта паведаміў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа

Раней дзяржаўныя структуры такую паслугу не прапаноўвалі. Па словах міністра, такую паслугу плануецца ўвесці, бо шмат хто не хоча ставіць на Новы год ссечаныя ялінкі. Увесну ялінкі з кадушак можна будзе высадзіць каля дарогі.

Па словах Дрожжы, летась перад Новым годам было прададзена каля мільёна жывых ялінак. Колькі будзе прададзена сёлета, міністр прагназаваць не бярэцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі