Ляшкевіч: пашана да свайго — пра такую нацыянальную ідэю мару

Ляшкевіч: пашана да свайго — пра такую нацыянальную ідэю мару

23 снежня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдатка філалагічных навук у галіне фалькларыстыкі Алена Ляшкевіч.


У Беларусі вельмі багатая нематэрыяльная спадчына. Гэта і фальклор з паданнямі, і традыцыйныя народныя строі, святы і яшчэ шмат чаго. У тым ліку і гісторыя нашых продкаў. Вось толькі шмат што з пералічанага — забыта, парасло травой у прамым і пераносным сэнсе. І ўсё гэта нам неабходна адкапаць і вярнуць да жыцця, перакананая Алена Ляшкевіч. 


Пра тое, навошта нам у светлую будучыню цягнуць народны фальклор і чаму без пашаны да свайго немагчыма рухацца наперад, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляшкевіч

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі