Люксембург — лідар групы, футбольная зборная Беларусі на другім месцы (відэа)
У аўторак зборная Беларусі па футболе ў другім туры Лігі нацый згуляла ў Кішынёве ўнічыю 0:0 з Малдовай. Вынік някепскі, бо беларусы маглі і выйграць (было некалькі добрых момантаў), маглі і прайграць. Тэкставы анлайн гл. тут. Люксембург таксама ў гасцях выйграў у Сан-Марына — 3:0. У выніку ў групе D лідыруе зборная Люксембурга — 6 ачкоў (у мінулым туры яна разграміла Малдову — 4:0), у Беларусі 4 ачкі, Малдова мае 1, у Сан-Марына ачкоў няма.
Для выхаду ў плэй-оф у групе трэба заняць першае месца. 12 кастрычніка ў Мінску згуляюць зборныя Беларусі і Люксембурга. У гэтым паядынку шмат што можа вырашыцца.
Стартовый состав сборной Беларуси в матче против сборной Молдовы #СборнаяБеларуси #БелыяКрылы #MDABLR #ЛигаНаций #Евро2020 pic.twitter.com/x5gf4rX1Y6
— АБФФ (@BelFootFeder) 11 сентября 2018 г.