Маці анархіста Рамана Халілава стала падазраванай па крымінальнай справе

Маці анархіста Рамана Халілава стала падазраванай па крымінальнай справе

Супраць Гаянэ Ахціян, маці анархіста Рамана Халілава, завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляюць праваабаронцы.

З Полацку жанчыну перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінску. Пры гэтым Гаянэ яшчэ нават не адбыла 10-сутачны адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне міліцыянтам. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 6 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ Ахціян і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). У той жа дзень суд прызначыў Гаянэ 10-сутачны арышт.

Сам Раман Халілаў знаходзіцца за мяжой, ён аб'яўлены ў вышук па шэрагу артыкулаў КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі