Маці Рамана Пратасевіча звярнулася да міжнароднай супольнасці
Маці беларускага палітвязня Рамана Пратасевіча звярнулася да міжнароднай супольнасці з просьбай аб дапамозе: "Я малю, я заклікаю: выратуйце майго сына!". Прэс-канферэнцыя прайшла ў Беларускім доме ў Варшаве. Наталля Пратасевіч заявіла, што яе сын як журналіст і блогер распавядаў праўду і за яе яго пераследуюць, паведамляе "Белсат".
"Ён не заклікаў да масавых беспарадкаў, ён не заклікаў да гвалту, да ваенных дзеянняў, — гаварыла Наталля Пратасевіч. — Ён проста распавядаў пра тое, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі".
Маці ўпэўненая, што ў беларускай турме да яе сына ўжываюць гвалт. Яна спасылаецца на відэа, якое апублікавалі сілавікі, і на якім на твары Рамана бачныя сляды збіцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.