У міжнародным аэрапорце Шарль дэ Голь у Парыжы з'явілася фота Рамана Пратасевіча
У міжнародным аэрапорце Шарль дэ Голь у Парыжы, у сектары вылетаў, з'явілася фота беларускага палітвязня Рамана Пратасевіча. Раней з ініцыятывай правесці такую акцыю ў ЕС выступіў прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі. Ён заклікаў аэрапорты Еўрасаюза размясціць у тэрміналах фатаграфіі Пратасевіча.
"Думаю, што было б вельмі пазітыўным жэстам, калі б фота Рамана дэманстравалася ў асноўных аэрапортах Еўрасаюза ў знак салідарнасці", — заявіў Сасолі.
Раман Пратасевіч і Сафія Сапега былі затрыманыя ў мінскім аэрапорце падчас пасадкі пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Іх вызвалення патрабуюць лідары Еўрасаюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.