Маці, якая падазраецца ў забойстве чацвярых дзяцей, памерла ў бальніцы

Дом, у якім здарылася трагедыя ў Оршы

Дом, у якім здарылася трагедыя ў Оршы / vkurier.by

Жыхарка Оршы, якую падазраюць у забойстве сваіх чацвярых дзяцей, памерла ў бальніцы. Пра смерць 36-гадовай Ірыны Куранковай са спасылкай на свае крыніцы паведамляюць рэсурсы orsha.eu і "Медиазона".

14 лютага ў кватэры дома №3 па вуліцы Завадскага ў Оршы былі знойдзеныя целы чатырох дзяцей са слядамі ўдушэння. Падазронай у забойстве стала іх маці, Ірына Куранкова, якая, па папярэдніх звестках, спрабавала скончыць жыццё самагубствам. СК узбудзіў крымінальную справу аб забойстве заведама малалетніх.

Асноўная версія забойства — жанчына не хацела аддаваць сваіх дзяцей у сацапеку. Усяго Куранкова выхоўвала шасцярых непаўналетніх, народжаных ад розных мужчын. Па словах суседзяў, апошні муж, ад якога яна нарадзіла апошніх траіх дзяцей, яе біў, піў і не так даўно патрапіў у ЛПП. Сям'я жыла вельмі бедна.

Сама Ірына не ўжывала — нібыта мела непераноснасць алкаголю. У апошні час яна стала дзіўнай. У момант трагедыі дома было чацвёра з шасці дзяцей. Старэйшыя былі ў школе. З ім працуюць псіхолагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі