З'явіліся падрабязнасці пра трагедыю ў Оршы, дзе былі забітыя чацвёра дзяцей
Жыхары Оршы кажуць, што падобнай жахлівай трагедыі ў іх горадзе не памятаюць (ілюстрацыйнае фота)
З'явіліся падрабязнасці пра трагедыю ў Оршы, дзе былі забітыя чацвёра дзяцей. Як піша "Наша ніва", мужа 36-гадовай жанчыны забралі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, пасля чаго органы сацапекі рыхтаваліся забраць дзяцей з праблемнай сям'і (маці таксама злоўжывала алкаголем). І шматдзетная маці, каб не аддаваць дзяцей, задушыла чатырох з іх. Потым яна вырашыла здзейсніць суіцыд, але няўдала.
Высвятляецца, што ў сям'і было 6 дзяцей. Па некаторых звестках, двое з іх у момант трагедыі былі ў бабулі.
Следчы камітэт паведаміў пра чатырох забітых дзяцей у Оршы увечары 14 лютага. Самаму малодшаму з іх быў год, старэйшаму — восем гадоў. Іх маці затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства дзвюх і больш асоб, учыненае ў дачыненні да малалетніх".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.