У Оршы знойдзены забітымі чацвёра дзяцей
Дзіця, ілюстрацыйнае фота
Следчы камітэт паведаміў аб выяўленні ў Оршы чатырох забітых дзяцей. Самаму малодшаму — год, старэйшаму — восем гадоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, да здарэння можа мець дачыненне іх маці. Ёй 36 гадоў. Жанчына затрымана.
Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 КК РБ (забойства дзвюх і больш асоб, учыненае ў дачыненні да малалетніх). У СК таксама адзначылі, што працу следчай групы на месцы здарэння ўчора каардынаваў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Аляксандр Гуцко, а расследаванне ўзяў пад асабісты кантроль кіраўнік ведамства Дзмітрый Гара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.