"Макдональдс" у Беларусі скарачае меню

Асноўнае меню цяпер будзе даступнае ў поўным аб'ёме з раніцы / mcdonalds.by
Асноўнае меню цяпер будзе даступнае ў поўным аб'ёме з раніцы / mcdonalds.by

Ранішняя прапанова "Макдональдса" ў Беларусі стане адчувальна сціплейшай, папярэдзілі ў кампаніі. У найбліжэйшыя дні з меню МакСняданкаў знікне шэраг прадуктаў. Гэта звязана "з абмежаваннямі ў ланцужку паставак".

Па меры заканчэння інгрэдыентаў немагчыма будзе купіць:  
• МакМафін з яйкам і сырам
• МакМафін з яйкам і беконам
• МакМафін са свіной катлетай
• МакМафін з яйкам і свіной катлетай
• Двайны МакМафін з яйкам і свіной катлетай
• Фрэш Макмафін
• Двайны Фрэш МакМафін 
• Чыкен Фрэш МакМафін
• Вялікі сняданак
• Амлет
• Амлет з беконам
• МакТост з сырам
• МакТост з беконам
• Бульбяны дранік

У кампаніі кажуць, што гэтая мера часовая. Затое асноўнае меню цяпер будзе даступнае ў поўным аб'ёме з раніцы — з 7:00 і да 24:00, начное — з 24: 00 да 7: 00. Нагадаем, пасля пачатку вайны Расіі з Украінай "Макдональдс" сышоў з РФ. На месцы рэстаранаў амерыканскай сеткі з'явіліся месцы грамадскага харчавання пад назвай "Вкусно и точка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі