Макей: Пытанні праверкі пашпартоў у беларусаў расійскімі памежнікамі ўлагодзім

Макей: Пытанні праверкі пашпартоў у беларусаў расійскімі памежнікамі ўлагодзім

Непаразуменні з праверкамі пашпартоў у пасажыраў авіярэйсаў Мінск-Масква, якія лічацца ўнутранымі рэйсамі, павінны быць у хуткім часе вырашаныя. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей у адказ на пытанне Еўрарадыё.

Макей: “Мы гэта ўлагодзім. Дарэчы, не правяраюць там пашпарты ва ўсіх пасажыраў, што прыбываюць з Мінска. Да вашага ведама, у Расіі правяраюць і пасажыраў, што прыбываюць і з паўднёвых накірункаў — з Сочы, да прыкладу. Ідзе выбарачная праверка ў мэтах бяспекі. Але я ведаю, што пэўныя праблемы існуюць. Мы працуем з нашымі расійскімі калегамі над вырашэннем гэтым праблем, і я ўпэўнены, што мы іх вырашым”.

Міністр заклікаў не звяртаць увагі на пэўную істэрыю ў асобных расійскіх СМІ і ад пэўных расійскіх палітыкаў наконт рашэння будаваць у Беларусі цэнтры размяшчэння мігрантаў. Ён прапанаваў не зважаць і на апытанкі на асобных расійскіх ток-шоў на тэму “Ці даспадобы вам незалежная Беларусь?”. Праўда, выказваць сваё асабістае стаўленне як грамадзяніна Беларусі да самога факту правядзення такіх апытанак міністр адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі