Маладзёжная зборная Беларусі па футболе ўпусціла перамогу ў матчы з Малдовай
Маладзёжная зборная Беларусі па футболе (U-21) упусціла перамогу ў гасцявым адборачным матчы чэмпіяната Еўропы-2019 з Малдовай. Ён скончыўся ўнічыю 2:2. Эбонг адкрыў лік на 23-й хвіліне, Шаўчэнка на 34-й яго павялічыў. Аднак зборная Малдовы адказала двума трапнымі ўдарамі ў другім тайме. У выніку былі страчаныя 2 важныя ачкі.
Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Шчарбіцкі, Іваноў, Волкаў, Паўлавец (капітан, Лукашэвіч, 65), Швяцоў, Клімовіч, Эбонг, Бярозкін, Шаўчэнка (Лісаковіч, 57), Анцілеўскі, Сядзько (Грамыка, 81).
Каманда пад кіраўніцтвам Людаса Румбуціса займае толькі чацвёртае месца ў групе. Лідыруе Грэцыя — 19 ачкоў, у Харватыі 16, Чэхія мае 13, Беларусь — 11, Малдова — 4, каманда Сан-Марына ачкоў не набрала. Першыя чатыры каманды згулялі па 7 матчаў, дзве апошнія — па 8. На кантынентальнае першынства наўпрост трапляе толькі пераможца групы. Каманда, якая будзе другой, можа згуляць у стыкавых паядынках. Такім чынам, у беларускай зборнай засталіся толькі тэарэтычныя шанцы. Тым больш, што ў апошніх матчах давядзецца гуляць са зборнымі Харватыі, Чэхіі (дома) і Грэцыі (у гасцях).
Матч завершен.#U21 #СборнаяБеларуси #БелыяКрылы pic.twitter.com/tIMkItd8h6
— АБФФ (@BelFootFeder) 6 сентября 2018 г.