Малы прымежны рух пачнецца паміж Беларуссю і Польшчай не раней за 2011 год
Дамова пра малы прымежны рух паміж Беларуссю і Польшчай набудзе моц не раней за пачатак 2011 года, перадае інфармагенцтва REGNUM. Парламент Беларусі звернецца да пытання ратыфікацыі гэтай дамовы падчас восеньскай сесіі. Дамова набудзе моц праз 30 дзён пасля завяршэння працэдуры ратыфікацыі. Польскі сойм прагаласуе за Дамову 9-11 чэрвеня, пасля чаго гэтым пытаннем зоймецца спачатку Сенат, а потым прэзідэнт.
Пагадненне прадугледжвае, што жыхары 30-кіламетровай зоны па абедзвюх баках мяжы атрымаюць магчымасць перасякаць яе лягчэй. Дамова закране каля 800 тысяч грамадзян Польшчы і столькі ж жыхароў Беларусі.