"Маляўнічы перфоманс", “укра-нацысцкая выстава”, “філосаф-візантыст"
Фатаграфіі выставы беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў маскоўскім Сахараўскім цэнтры аблілі фарбай. На выставу ўварваўся навуковец Антон Белікаў і пачаў заліваць фотаздымкі з зоны антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне з балончыка.
Вось, як пра гэта напісалі расійскія СМІ:
"Мастак Антон Белікаў зладзіў маляўнічы перфоманс на выставе беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Маскве, якая была прысвечаная ўкраінскім нацыяналістычнага руху”.
"На кадрах запісу бачна, як мастак Антон Белікаў фарбуе фарбай фота карнікаў, намаляваных светлымі героямі. Пры гэтым вядома, што нацысты на фота рыхтавалі правакацыі ў Крыме і заклікалі знішчыць ДНР і ЛНР".
Расійскі тэлеканал "Рен-ТВ"
"Укра-нацысцкую выставу ў сталіцы РФ сарваў філосаф-візантыст"
Інтэрнэт-часопіс "AvtoInsader"
"На выставе беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Маскве актывіст Антон Белякоў зафарбаваць чырвонай фарбай фатаграфіі ўкраінскіх карнікаў"
А так падзею апісалі украінскія СМІ:
"Невядомы заліў фарбай з балончыка работы пераможцаў конкурсу "Прамой погляд" Аляксандра Васюковіча і Сяргея Лойкі, прысвечаныя вайне ва Украіне".
"У Маскве фанат "рускага міру" зняважыў фотавыставу з украінскімі вайскоўцамі".
"У Маскве на выставе аблілі фарбай фатаграфіі вайны ў Данбасе".
Украінская "Камсамолка".
Аляксандр Васюковіч заняў першае месца ў намінацыі “Канфлікт” на міжнародным фотаконкурсе “Прамы погляд 2016”. На фотаздымках праекта можна ўбачыць адзіночныя і групавыя партрэты салдат Узброеных сіл Украіны, зробленыя Васюковічам падчас паездкі на фронт летам 2014 года.