Маргарыта Ляўчук запісала кавер на адну з галоўных песень беларускага пратэсту
Маргарыта Ляўчук / скрыншот відэа
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук запісала сваю інтэрпрэтацыю знакамітай песні Віктара Цоя "Перамен". Атрымалася вельмі пранікнёна.
"Кавер на любімую мільёнамі песню Цоя я запісала разам з выдатнымі музыкамі Уладам і Кірылам, якія больш знаёмыя беларусам як "дыджэі Перамен", — напісала Маргарыта на сваёй старонцы ў Facebook.
За некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мінскія ўлады зладзілі ў Кіеўскім скверы Дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі.
Сюды ж планавала прыйсці і Святлана Ціханоўская. Яе мітынг-канцэрт у той дзень у парку Дружбы народаў улады сарвалі. У чаканні Ціханоўскай гукарэжысёры Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі, якія працавалі на праўладным мітынгу, уключылі песню "Перамен".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.