Марыі Аўсяннікавай не ўручаць нямецкую "Прэмію СМІ за Свабоду"
Арганізатары вырашылі не ўручаць Марыі Аўсяннікавай нямецкую "Прэмію СМІ за Свабоду". Яе атрымаюць Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская. Пра гэта ў сацсетках паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Напярэдадні стала вядома, што "Прэмію СМІ за Свабоду" плануюць уручыць прадстаўнікам Беларусі, Украіны і Расіі. Кандыдатура Аўсяннікавай выклікала вялікі рэзананс. Украінскіяжурналісты нават выступілі з адкрытым лістом, у якім назвалі яе "работніцай галоўнага крамлёўскага прапагандысцкага рупара" (журналістка 20 гадоў адпрацавала на "Першым" тэлеканале).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.