Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую калонію
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую папраўчую калонію №4. Дагэтуль яна знаходзілася ў СІЗА №1 Мінска.
Цяпер лісты Марыі можна дасылаць на адрас: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.
На канверце бліжэйшыя два тыдні варта рабіць пазнаку “каранцін”, бо менавіта там яна будзе знаходзіцца гэты час.
Марыя Калеснікава асуджаная на 11 гадоў. Яе судзілі разам з Максімам Знакам (10 гадоў) на закрытым працэсе. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
— змова з мэтай захопу ўлады;
— заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
— стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.