"Маша і Мядзведзь" і кантрацэптывы на аснове антыцелаў: толькі добрыя навіны

Лыжка мёду на Еўрарадыё​
Лыжка мёду на Еўрарадыё​

У Расіі вынайшлі эканамічны спосаб перапрацоўкі пілавіння, а ў Амерыцы — новы кантрацэптыў на аснове антыцелаў. Украінскі праграміст атрымаў ад Twitter 3500 долараў, давёўшы, што сацсеткі прадузятыя ў дачыненні да цемнаскурых людзей на фотаздымках, а мультсерыял "Маша і Мядзведзь" прызнаны самым папулярным у свеце.  

Пра гэта і не толькі ў аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.

 

3500 долараў ад Twitter за барацьбу з дыскрымінацыяй

Кампанія Twitter заплаціла 3500 долараў украінскаму праграмісту Багдану Кулынычу. Аспірант швейцарскага універсітэце EPFL даказаў, што алгарытмы сацсеткі прадузятыя ў дачыненні да цемнаскурых людзей на фотаздымках.

З дапамогай штучнага інтэлекту хлопец згенераваў здымкі з амаль ідэнтычнымі асобамі людзей, якія адрозніваліся толькі колерам скуры, гендарам, узростам і камплекцыяй.

Украінец не толькі даказаў, што алгарытмы Твітара абразаюць цемнаскурых людзей на фота, але і заўважыў, што яны лепш факусуюцца на больш маладых, стройных і светлых тварах. Кампанія абяцае выправіць памылкі.

“Маша и Медведь” и контрацептивы на основе антител: только хорошие новости
Твары сацсетак / Багдан Кулыныч / GitHub

Мультсерыял "Маша і Мядзведзь" прызнаны самым папулярным у свеце

Расійскі анімацыйны серыял "Маша і Мядзведзь" стаў лідарам спісу мультымедыйнага кантэнту Parrot Analytics. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе студыі Animaccord.

Міжнароднае даследчае агенцтва склала рэйтынг самых папулярных дзіцячых перадач для дашкольнага ўзросту ў свеце па стане на жнівень 2021 года. 

Вынікі даследаванняў паказалі, што на працягу апошніх двух месяцаў "Маша і Мядзведзь" апярэджвае такія замежныя праграмы, як "Свінка Пэпа", "Вуліца Сезам" і "Шчанюковы патруль".

“Маша и Медведь” и контрацептивы на основе антител: только хорошие новости
Кадр з мультсерыяла "Маша і Мядзведзь"

Мужчына знайшоў даўным-даўно страчаную сям'ю

Герой брытанскага шоу Long Lost Family Леон Партан​ знайшоў родную сям'ю праз 40 гадоў пасля таго, як яго ўсынавілі прыёмныя бацькі.

46-гадовы мужчына распавёў, што любіў прыёмную маці, братоў і сясцёр, але ў яго было даволі цяжкае дзяцінства. Ён заўсёды лічыў, што жыццё было б лепшым, калі б яго не забралі ў сапраўдных бацькоў.

Калі Леону было 11 гадоў, прыёмная маці паказала яму выразку з газеты, якую яна захоўвала з яго маленства. Дзякуючы ёй аўтарам перадачы і ўдалося знайсці сваякоў Партана. 

У матэрыяле гаварылася, што яго біялагічная маці Утэ Дэніелс, а таксама яго трое братоў і сясцёр былі выселеныя з сямейнага дома і некаторы час жылі на вуліцы.

У артыкуле гаворыцца, што маці вельмі баялася таго, што яе сям'я распадзецца пасля высялення. Там жа былі фотаздымкі брата і сясцёр Леона.

Рэдактары праграмы даведаліся, што біялагічная маці брытанца памерла ў 2012 годзе. Праўда, у супрацоўнікаў шоу атрымалася знайсці яго сваякоў са здымкаў. 

Калі мужчына ўпершыню сустрэўся з роднымі братамі і сёстрамі, ён сказаў, што "адчувае сябе выдатна", таму што ўпершыню ў свядомым узросце "абняў крэўнага сваяка".

“Маша и Медведь” и контрацептивы на основе антител: только хорошие новости
Сям'я Леона Партана / mirror.co.uk

Знойдзены эканамічны спосаб перапрацоўкі пілавіння

Вяцкія вучоныя распрацавалі малагабарытную і лёгка транспартуемую драбнілку для драбнення пілавіння з наступным фармаваннем іх у паліўныя гранулы. Новае вынаходніцтва вырашыць праблему перапрацоўкі адходаў дрэваперапрацоўчай прамысловасці. 

Да цяперашняга часу адходы прадпрыемстваў дрэваперапрацоўчай вытворчасці ў Расіі не выкарыстоўваюцца, паколькі існуючыя тэхналогіі не дазваляюць здрабняць матэрыялы з малой удзельнай масай. Акрамя таго, устаноўкі маюць занадта вялікія габарыты, што абцяжарвае іх перамяшчэнне да пэўнай вытворчасці. 

Пры гэтым адходы малых дрэваперапрацоўчых вытворчасцей у краіне ацэньваюцца прыкладна ў паўтара мільёна тон за год, таму задача іх перапрацоўкі асабліва актуальная.

“Маша и Медведь” и контрацептивы на основе антител: только хорошие новости
Спілаваныя дрэвы / РІА Новости / Аляксандр Кражаў

Вынайдзены новы кантрацэптыў на аснове антыцелаў

Новы кантрацэптыў на аснове антыцелаў прыдумалі спецыялісты Універсітэта Паўночнай Караліны. 

Навошта ён патрэбны?

Вядома, што ў арганізме некаторых жанчын выпрацоўваюцца антыцелы да сперматазоідаў. Гэта можа прывесці да імуналагічнага бясплоддзя. 

Даследчыкі стварылі новае антыцела. Яно здольнае нейтралізаваць сперматазоіды. Каб праверыць яго эфектыўнасць, навукоўцы ўвялі ў похву авечак, чый рэпрадуктыўны тракт падобны да чалавечага, 333 або 33 мкг антыцелаў альбо фізраствор, а потым дадалі туды сперму добраахвотнікаў.

Праз дзве хвіліны даследчыкі ўзялі ўзоры сперматазоідаў з похвы авечак і атрымалі вынік: антыцелы ў высокай канцэнтрацыі душылі актыўнасць 99,9% сперматазоідаў, а ў нізкай — больш за 90%.

Пакуль, праўда, нельга сказаць, наколькі эфектыўна антыцелы будуць прадухіляць цяжарнасць. Антыген, з якім яны звязваюцца, ёсць толькі ў сперме чалавека і шымпанзэ, а эксперыменты на апошніх у Амерыцы забароненыя. 

Калі ж атрымаецца надзейна даказаць эфектыўнасць, гэта дапаможа стварыць вагінальныя кольцы, або плёнкі, або раствор для ін'екцый, якімі можна будзе карыстацца для абароны ад цяжарнасці.

“Маша и Медведь” и контрацептивы на основе антител: только хорошие новости
Вынайдзены новы кантрацэптыў / Depositphotos

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі