Матч брэсцкага і мінскага "Дынама" пакажуць у Іспаніі
Матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж брэсцкім і мінскім "Дынама" пакажуць у Іспаніі. Адзін з мясцовых тэлеканалаў (El Chiringuito TV) ужо рэкламуе жывую трансляцыю паядынка беларускага футбольнага чэмпіянату 10 траўня з Брэста. Цікава, што каманды ў першынстве зусім не лідары, яны займаюць 10-е і 13-е месцы. Але патэнцыйна яны здольныя пазмагацца за медалі. Брэсцкае "Дынама" — дзейны чэмпіён нашай краіны.
Беларускі чэмпіянат — адзіны ў Еўропе, які не быў прыпынены. Яго тэлетрансляцыі глядзяць па ўсім свеце, нават у Індыі і Аўстраліі. Цяпер з ім пазнаёмяцца і ў Іспаніі, дзе заўзятары засумавалі па футболе.
¡NOTICIÓN!
— El Chiringuito TV (@elchiringuitotv) May 4, 2020
Este DOMINGO, el DINAMO BREST-DINAMO MINSK de la Liga Bielorrusa...
¡EN DIRECTO en YOUTUBE #ChiringuitoInside a las 7 de la tarde! pic.twitter.com/4dRXOtiTyn
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.