Матч "Мяшкоў-Брэст" — "Порту" перанесены, у брамніка гасцей спынілася сэрца

Матч "Мяшкоў-Брэст" — "Порту" перанесены, у брамніка гасцей спынілася сэрца

Матч групавога раўнда гандбольнай Лігі чэмпіёнаў "Мяшкоў-Брэст" — "Порту", які мусіў адбыцца 24 лютага, перанесены на няпэўны тэрмін. Як паведамляе прэс-служба беларускага клуба, у брамніка гасцей Альфрэда Кінана на трэніроўцы ў Партугаліі спынілася сэрца. Яго шпіталізавалі, лекары змагаюцца за жыццё спартсмена.

"У гэта цяжка паверыць, — кажа доктар гандбольнай зборнай Партугаліі Аўгуста Роха. —  Кінана — фантастычны спартсмен у плане фізічнай падрыхтоўкі. Але часам у арганізме бываюць збоі".

Кінана ўведзены ў штучную кому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі